Дзяржаўныя СМІ знаходзяцца пад кантролем ідэалагічных работнікаў

2006 2006-11-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бізнес-планы дзяржаўных раённых газет абмеркоўвала калегія Упраўлення ідэалагічнай працы Гомельскага аблвыканкама падчас выязнога пасяджэння на паліграфічнае прадпрыемства “Колор” у Мозыры, - паведамляе газета “Гомельская праўда” (№169, 31.10.2006 г.) у нататцы “Не здаваць пазіцыі на інфармацыйным рынку”, надрукаванай пад рубрыкай “Ідэалогія”.

Бізнес-планы былі распрацаваныя ў адпаведнасці з даручэннем прэзідэнта Беларусі і прысвячаліся паэтапнаму пераходу на бясстратную працу. Кожны такі план у форме абароны прайшоў праверку ва ўпраўленні ідэалагічнай работы аблвыканкама. “Гомельская праўда” паведамляе, што “аналіз выканання гэтых дакументаў з пачатку года паказаў, што тут ёсць нямала праблем. Як вынік, планавы паказчык па падпісным накладзе выкананы толькі шасцю рэдакцыямі газет”.

У Гомельскай вобласці 21 раён. Кожны з іх мае сваю газету, заснавальнікам якой з’яўляецца раённая вертыкаль. Наклады раённых газет у падаўляючай большасці мізэрна малыя: “Чырвоны Кастрычнік” (г.п. Кастрычніцкі) – 2164 асобнікі; “Ленінскі сцяг” (г. Хойнікі) – 2876; “Народны голас” (г. Ельск) – 2670; “Чачэрскі веснік” (г. Чачэрск) – 2916. У Гомелі ёсць дзве газеты, якія выдаюць аблвыканкам і гарвыканкам.

Адзіная абласная газета “Гомельская праўда” (выдавец Гомельскі аблвыканкам) мае наклад 19 206 асобнікаў. Насельніцтва вобласці на 1 кастрычніка 2006 года склала 1, 48 мільёна чалавек.

Незолежных грамадска-палітычных газет на сёння ў Гомельскай вобласці няма, паведаміла служба маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international