viasna on patreon

Падатковая інспекцыя як сродак ціску перад выбарамі

2012 2012-06-26T09:05:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bernikovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Пасля таго, як глыбоцкі актывіст Яраслаў Берніковіч колькі разоў публічна заявіў пра сваё жаданне балатавацца ў парламент, на фірму, дзе ён з'яўляецца заснавальнікам, прыйшла з пазапланавай праверкай падатковая інспекцыя.

Праверка падаткавікоў мусіла праходзіць не раней як у верасні – калі фірме "Прэфект-інфо" споўнілася б тры гады. Але яны з'явіліся зараз, ды яшчэ падаслалі падстаўных асобаў – каб "злавіць" на нейкіх фінансавых парушэннях, кажа Яраслаў Берніковіч.

Пра тое, што падатковая інспекцыя актывізавалася невыпадкова, яму распавялі самі супрацоўнікі.

"У прыватных размовах падаткавікі прызнаваліся, што маюць загад з Мінску. Больш таго: у Глыбокае прыязжалі супрацоўнікі мінскага КДБ, размаўлялі тут з рознымі структурамі. Не магу выключаць, што менавіта па гэтай прычыне пачалі адмаўляцца ад супрацоўніцтва нашы сталыя кліенты-рэкламадаўцы", -- гаворыць спадар Берніковіч.

Страта кліентаў і рэкламы немінуча адаб'ецца на фінансавым становішчы рэгіянальнай газеты  "Прэфект-інфо", якую выпускае фірма Яраслава Берніковіча. Але ён кажа, што ад свайго намеру балатавацца не адмовіцца. 

Спадар Берніковіч – актывіст Партыі БНФ, руху "За Свабоду" і кампаніі "Гавары праўду". У парламент ён збіраецца балатавацца ўжо трэці  раз, апрача гэтага, ён удзельнічаў і выбарах у мясцовыя Саветы, а таксама кіраваў рэгіянальнымі штабамі Сямёна Домаша,  Аляксандра Мілінкевіча і Уладзіміра Някляева падчас прэзідэнцкіх выбараў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства