Упартага фронтаўца вылучылі ў склад акруговай камісіі ў Оршы

2012 2012-06-25T21:02:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shutau-aliaksandr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сойм Партыі БНФ вылучыў кандыдатуру Аляксандра Шутава ў склад акруговай камісіі па Аршанскай гарадской выбарчай акрузе № 26. Гэта акруга ўключае ў сябе большую частку тэрыторыі горада Оршы.

Аляксандр Шутаў мае досвед працы ў тэрытарыяльных выбарчых камісіях, ён тройчы быў у іх складзе ў 1999-2003 гг. Аднак пасля таго, як у 2003 годзе Шутаў адмовіўся падпісаць выніковы пратакол тэрытарыяльнай камісіі па выбарах у Аршанскі гарсавет з-за маючых месца на яго думку парушэнняў заканадаўства, улады яго ў такія камісіі больш не прапускалі.

Сам Шутаў сцвярджае, што не асабліва спадзяецца на станоўчае рашэнне па яго кандыдатуры і на гэты раз.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international