Выканкамы Аршанскага рэгіёна інфармуюць пра “Выбары – 2012” вельмі сціпла

2012 2012-06-25T20:42:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ahitacyja_vybary12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Асобная рубрыка “Выбары – 2012” з’явілася на сайтах гар- і райвыканкамаў Аршанскага рэгіёна. Праўда, набор інфармацыі на іх аднастайны і небагаты. Як правіла, у складзе гэтай рубрыкі ўсяго тры дакументы – два Указы прэзідэнта пра прызначэнне выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет рэспублікі адпаведна, а таксама зацверджаны Цэнтрвыбаркамам спіс выбарчых акругаў у Палату прадстаўнікоў. Сайт Сенненскага райвыканкама дадаткова да гэтага змяшчае каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па выбарах у Палату прадстаўнікоў.

Ну, а пальму першынства ў асвятленні выбараў трымае сайт Талачынскага райвыканкама – ён акрамя вышэйпералічаных нарматыўных актаў змяшчае яшчэ і рашэнне Віцебскага аблвыканкама № 202р “Аб парадку прыёма дакументаў па вылучэнню прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій”.

"Паваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international