Бабруйчанін будзе дабівацца права на альтэрнатыўную службу ў абласным судзе

2012 2012-06-25T17:04:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ags.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскі 22-гадовы праграміст Алег Яўзрэзаў трэці раз будзе спрабаваць дамагчыся права на альтэрнатыўную службу. Дагэтуль ён атрымаў адмову з прызыўной камісіі, мясцовы суд таксама не стаў на бок маладога чалавека.

-І прызыўная камісія, і мясцовы суд спасылаюцца на адсутнасць закона, які б прадугледжваў магчымасць альтэрнатыўнай службы, - распавядае Алег Яўзрэзаў. Але Канстытуцыя прадугледжвае права грамадзяніна Беларусі на АГС (альтэрнатыўная грамадзянская служба), на гэта абапіраўся і я, і мой адвакат.

У 57-м арыткуле Канстытуцыі ёсць радок “парадак праходжання вайсковай службы, падставы і ўмовы вызвалення ад вайсковай службы ці замена яе альтэрнатыўнай вызначаюцца законам”. Але якраз адсутнасць гэтага закона і стала галоўнай перашкодай для маладых беларусаў, светапогляд якіх не прымае мілітарызацыю ў любых яе праявах. За апошні месяц у Беларусі адбыліся чатыры судовыя пасяджэннні, на якіх уздымалася пытанне альтэрнатыўнай службы, і ўсе яны сончыліся безпаспяхова для прызыўнікоў.

-Я лічу сябе пацыфістам, і таму не магу ісці ў войска. На альтэрнатыўнай службе я мог бы працаваць у бальніцы, напрыклад, ці ў любым іншым месцы, дзе была б патрэбная мая дапамога. Зараз я буду абскарджваць рашэнне бабруйскага суддзі ў абласным судзе, спадзяюся, што абапіраючыся на Канстытуцыю, там задаволяць маю заяву, - кажа Алег Яўзрэзаў.

Малады бабруйчанін хоча атрымаць адтэрміноўку ад войска, каб дачакацца прыняцця закона аб АГС. Нагадаем, што законапраект аб альтэрнатыўнай службе ў Беларусі быў пададзены ў парламент яшчэ ў 2004 годзе, але быў адхілены. Адной з прычынаў сталі асцярогі прадстаўнікоў Міністэрства абароны - яны палічылі, што моладзь, жадаючы ўхіліцца ад службы ў войску, будзе ўступаць у “рэлігійныя канфесіі пацыфісцкага характару”, і такім чынам будзе створаная пагроза для нацыянальнай бяспекі дзяржавы. Законапраект быў накіраваны на дапрацоўку, яго разгляд не адбыўся і да гэтага часу.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international