viasna on patreon

У Бабруйску выбаршчыкаў стала больш

2012 2012-06-25T16:59:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-sustr-raman-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З дня абвяшчэння выбараў газета гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” выходзіла ўжо двойчы, але цікавасці да гэтага працэса там пакуль не назіраецца. Толькі ў № 47 “БЖ” ад 22 чэрвеня змяшчаецца “белтаўская” сціплая інфаграфіка, якая інфармуе пра склад парламента і дату правядзення выбараў. Сайт гарвыканкама, у сваю чаргу, дае агульную інфармацыю і спасылкі на ЦВК і Канстытуцыю. Ды і іншыя мясцовыя газеты, відаць, больш заклапочаныя падрыхтоўкай да фестывалю “Вянок дружбы”, што пройдзе ў горадзе ў хуткім часе.

Як і на мінулыя выбары, у Бабруйску будуць дзейнічаць тры выбарчыя акругі: Ленінская № 78 з колькасцю выбаршчыкаў у 61 143 чалавекі, Першамайская № 79 -  67 566 выбаршчыкаў, Бабруйская сельская акруга № 80 - 62 796 выбаршчыкаў. Акоуговыя камісіі таксама будуць размяшчацца па старых адрэсах – Савецкая-78 (адміністрацыя Ленінскага раёна), Ульянаўская 54/24 (адміністрацыя Першамайскага раёна), Пушкіна 215 а (Савет дэпутатаў раённы).

Колькасць выбаршчыкаў у двух гарадскіх акругах, у параўнанні за апошнімі выбарамі ў ППНС, вырасла: у Ленінскай на 409 чалавек, у Першамайскай на 1 741. У Бабруйскай сельскай акрузе (сюды уваходзіць частка горада, Бабруйскі і Глускі раён, частка Кіраўскага раёна) наадварот, колькасць выбаршчыкаў стала менш на 1409 чалавек.   

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства