У Віцебскай вобласці з'явіўся ўжо другі трацейскі суд

2012 2012-06-25T16:41:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravasuddze.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ён будзе дзейнічаць суд пры ўстанове адукацыі «Віцебскі дзяржаўны універсітэт ім. П. М. Машэрава ». У склад суду ўвайшлі выкладчыкі гэтай навучальнай установы.

Трацейскі суд створаны для абароны інтарэсаў грамадзян і суб'ектаў гаспадарання. Гэта альтэрнатыўны спосаб абароны правоў, калі самі бакі, без умяшання дзяржавы, вырашаюць свой прававы канфлікт з дапамогай незалежных асобаў.

Пры гэтым бакі могуць самі вызначаць час і дзень вырашэння судовай спрэчкі, а кошты за зварот да трацейскага суду ніжэйшыя, чым звычайныя судовыя выдаткі.

Рашэнне трацейскага суда мае такую самую законную сілу, як  рашэнне дзяржаўнага суду. Яно з'яўляецца абавязковым для бакоў і падлягае выкананню ў парадку i тэрмiн, устаноўленыя гэтым рашэннем, альбо на працягу трох дзён з дня ўступлення яго ў законную сілу, калі рашэннем такі тэрмін не ўстаноўлены.

Першы ў Віцебскай вобласці  трацейскі суд -- «Наваполацкая трацейская палата» быў зарэгістраваны ў сакавіку мінулага году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international