Невядомыя ўзламалі электронную пошту і твітар Віталя Рымашэўскага

2012 2012-06-25T14:42:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Невядомыя ўзламалі электронную пошту, адрас якой быў змешчаны на сайце Rymasheuski.org, і твітар сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, якія былі створаныя падчас правядзення прэзідэнцкай кампаніі 2010 года і напрацягу доўгага часу не выкарыстоўваліся.

 Узламаны твітар ужываўся для дыскрэдытацыі сустаршыні БХД праз рассылку спаму парнаграфічнага зместу. Зараз кантроль над электроннай поштай і твітарам адноўленыя.

 Нагадаем, што гэта ўжо не першая падобная спроба дыскрэдытаваць кіраўніцтва БХД. У 2009 годзе спецслужбы спрабавалі зняславіць іншага сустаршыню БХД Георгія Дзмітрука, звінаваціўшы яго ў нібыта кантактах з прастытуткамі.

 "Відавочна, што крыніца ў гэтых спроб дыскрэдытацыі адна. Але яны прымітыўныя і састарэлыя, бо ўсім зразумела, хто стаіць за рассылкай падобнага кшталту паведамленняў", - адзначыў Віталь Рымашэўскі.

 Паводле яго словаў, змагары з дэмакратычнай апазіцыяй такімі сваімі ўчынкамі паказваюць важнасць інтэрнэту для беларускага грамадства. У сувязі з гэтым сустаршыня БХД паабяцаў часцей карыстацца сацыяльнымі сеткамі, у тым ліку і твітарам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international