Моўчан адмовіўся падпісваць міліцэйскі пратакол

2012 2012-06-25T14:34:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Зьбіты міліцыянтамі актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Моўчан адмовіўся падпісаць пратакол, у якім напісана, што ён не падпарадкоўваўся супрацоўнікам міліцыі.

 «А 10-й гадзіне вечара 24 чэрвеня да мяне на кватэру зьявіліся два капітаны міліцыі, супрацоўнікі Першамайскага РАУСу. Яны сказалі, што прыйшлі па справе майго затрыманьня, якое адбылося 19 траўня. Я ім адказаў: пра ўсе абставіны гэтай справы я ўжо распавёў у Сьледчым камітэце. Яны кажуць: камітэт — гэта адно, а мы — іншае.

Але потым высьветлілася, што міліцыянты атрымалі ліст са Сьледчага камітэту. І ім прадпісана скласьці на мяне пратакол аб адміністрацыйнай справе паводле артыкула 23.4 — непадпарадкаваньне міліцыі. Я вельмі зьдзівіўся, бо, наколькі я ведаю, камітэт не знайшоў у маіх дзеяньнях непадпарадкаваньня. Таму я напісаў на пратаколе, а ён ужо быў загадзя падрыхтаваны, што з пратаколам ня згодны. Яны забралі паперы і пайшлі», — сказаў Моўчан.

Афіцыйнага адказу са Сьледчага камітэту, які працягнуў разгляд гэтай справы да 30 чэрвеня, Андрэй Моўчан пакуль не атрымаў. Дэмакратычны актывіст таксама сказаў, што галава ў яго баліць меней, але пачаліся праблемы з вокам: «і бачыць пачаў дрэнна, і баліць».

19 траўня Андрэй Моўчан разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг каля ўнівэрсаму «Першамайскі» ў менскім мікрараёне Ўручча на знак салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі яго і жорстка зьбілі. Паводле папярэдняй высновы лекараў, у Андрэя была чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.

25 траўня Андрэя Моўчана выпісалі са шпіталя хуткай дапамогі, накіраваўшы на лячэньне ў паліклініку. У эпікрызе пры выпісцы пазначана толькі тое, што ён атрымаў лёгкую чэрапна-мазгавую траўму. Пералом сківіцы, а таксама іншыя траўмы стаяць пад пытаньнем.

28 траўня на Андрэя Моўчана ў міліцыі склалі два адміністрацыйныя пратаколы. Адзін — паводле стандартнага ўжо для апазыцыянэраў артыкула 17.1, што нібыта лаяўся матам. Другі — 23.34, несанкцыянаванае пікетаваньне.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international