Вярхоўны Суд адмовіўся разглядаць скаргу Аб'яднанай грамадзянскай партыі аб ліквідацыі першаснай партыйнай арганізацыі ў Клецкім раёне

2006 2006-11-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 лістапада кіраўніцтва АГП спрабавала аспрэчыць у Вярхоўным Судзе Беларусі рашэньне ўпраўленьня юстыцыі Менскага аблвыканкаму аб ліквідацыі першаснай партыйнай арганізацыі ў Клецкім раёне. Як паведаміў Радыё Свабодзе старшыня выканкаму АГП Сяргей Альфер, спачатку Менскі абласны суд адмовіўся разглядаць скаргу, спаслаўшыся на тое, што скаргі на загады ўпраўленьня юстыцыі для палітычных партыяў суду не падведамасныя. Цяпер гэта ж пацьвердзіла і калегія грамадзянскіх справаў Вярхоўнага Суду.

'Такім чынам, мы нідзе ў Беларусі ня можам абскардзіць няправільнае, на наш погляд, рашэньне абласнога ўпраўленьня юстыцыі, - падкрэсьліў прадстаўнік АГП. - Цяпер у нас застаецца адзінае выйсьце: скардзіцца ў Камітэт правоў чалавека ААН'.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international