Паўночная Магілёўшчына: увага да маючых адбыцца выбараў невялікая

2012 2012-06-25T12:25:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zara-nad-drucciu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бялыніцкая раённая газета “Зара над Друццю” пачала публікацыю матэрыялаў перадвыбарчай тэматыкі ў спецыяльнай рубрыцы “Выбары-2012”. Іншыя дзяржаўныя раённыя газеты паўночнай Магілёўшчыны вялікай увагі маючым адбыцца выбарам у Нацыянальны Сход пакуль не надаюць.

Шклоўская і круглянскія раёнкі за апошні час надрукавалі толькі афіцыйныя паведамленні па матэрыялах БЕЛТА аб тым, што парламенцкія выбары пройдуць 23 верасня 2012 года.

Бялыніцкі, Круглянскі і Шклоўскі раёны Магілёўскай вобласці, а таксама частка Магілёўскага раёна ў межах Пашкаўскага сельсавета і частка Ленінскага раёна горада Магілёва ўваходзяць у Шклоўскую выбарчую акругу № 90. У параўнанні з парламенцкімі выбарамі 2008 года тэрытарыяльныя змены ў акрузе адбыліся толькі ў частцы, размешчанай у горадзе Магілёве. Неабходна адзначыць, што ў акрузе значна, больш чым на дзве тысячы чалавек, зменшылася агульная колькасць выбаршчыкаў у параўнанні з 2008 годам. Зараз на тэрыторыі Шклоўскай выбарчай акругі № 90 пражывае 64 065 выбаршчыкаў, у 2008 годзе акруга налічвала 66 409 выбаршчыкаў.

У якасці месца размяшчэння акруговай выбарчай камісіі вызначаны пакой у будынку Шклоўскага райвыканкама па вуліцы Ленінскай, 76.

Мяркуецца, што ўдзел у выбарах па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 прымуць і альтэрнатыўныя дэмакратычныя кандыдаты. Менавіта па гэтай акрузе збіраецца вылучацца былы кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, прадстаўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Свайго кандыдата па гэтай жа акрузе збіраецца вылучыць і Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”.

Па інфармацыі незалежнай газеты “Паходня”, ад улады на “малой радзіме” Аляксандра Лукашэнкі плануе вылучацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Агееў, які ў 90-я гады працаваў старшынёй Бялыніцкага райвыканкама.

На адбыўшымся 23 чэрвеня сойме Партыі і Руху БНФ гэтыя арганізацыі вылучылі ў склад Шклоўскай акруговай выбарчай камісіі свайго сябра Міхаіла Кучарэнку.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international