Прызначаны на 3 лістапада разгляд у Вярхоўным судзе іску Мінюсту аб прыпыненьні дзейнасьці Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) не адбыўся

2006 2006-11-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Партыя камуністаў Беларуская атрымала новае пасьведчаньне пра перарэгістрацыю. Цяпер Вярхоўны Суд ня мае падставаў для ліквідацыі партыі. Аднак Міністэрства юстыцыі не адклікала свайго пазову. Дата наступнага паседжаньня пакуль невядомая.

Мінюст загадаў прадставіць сьпісы сяброў ПКБ. Кіраўніцтва партыі не выканала гэтага патрабаваньня, бо палічыла, што яно супярэчыць закону "Ад палітычных партыях". Мінюст вынес папярэджаньне. У спрэчцы Вярхоўны суд падтрымаў пазыцыю міністэрства і не скасаваў папярэджаньня. Тады кіраўніцтва ПКБ перадала сьпіс 1,5 тысячы чальцоў партыі. Гэтага дастаткова, каб арганізацыю прызналі дзеяздольнай, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international