Баранавічы: пятая забарона пікету “За выбары па законах і Канстытуцыі”

2012 2012-06-24T21:44:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryk-baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст Рыгор Грык (г.Баранавічы)

Грамадскі актывіст Рыгор Грык (г.Баранавічы)

Грамадскі актывіст Рыгор Грык 24 чэрвеня атрымаў ліст № 47 ад 22.06.2012 года за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча. У ім паведамляецца, што гарвыканкам на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.12.1997 № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах” (у рэдакцыі Закона РБ ад 08.11.2011 № 308-З) не дае згоды на правядзенне пікета 1 ліпеня ў старым парку горада. Гарвыканкам лічыць, што Рыгор Грык парушыў арт. 6 Закона “Аб масавых мерапрыемствах”. Праўда, якую канкрэтна норму закона парушыў заяўнік, супрацоўнік ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Сяргей Пяцігораў традыцыйна адмаўляецца называць.

– У сваёй заяве я ўказаў, як патрабуе закон, мэту пікетавання, від мерапрыемства, месца, час і дату правядзення пікету, крыніцу фінансавання (асабістыя сродкі), мяркуемую колькасць удзельнікаў пікету – 3 чалавекі. Мала таго, я заключыў пісьмовыя дамовы з гарадской міліцыяй, спецаўтабазай і гарадской паліклінікай па абслугоўванні масавага мерапрыемства. Аднак Баранавіцкі гарвыканкам па незразумелых прычынах ужо 5 раз мне забараняе правядзенне пікету,- патлумачыў Рыгор Грык.

Нагадаем, што Рыгор Грык хацеў правесці 1 ліпеня пікет пад лозунгам “За выбары па законам і Канстытуцыі”.

Гэта ўжо сёмы запар ў гэтым годзе пікет грамадскіх актывістаў, які не дазваляе Баранавіцкі гарвыканкам.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international