Віцебскаму праваабаронцу адмовілі ў правядзенні пікету

2012 2012-06-24T21:40:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/levinau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Павел Левінаў

Праваабаронца Павел Левінаў

Павел Левінаў падаў заяўкі на пікеты ў тры раённыя адміністрацыі. Ён хацеў правесці свае акцыі 26 чэрвеня, у  Міжнародны дзень барацьбы супраць катаванняў.

Паводле Паўла Левінава, мэтай пікету было інфармаванне грамадзян пра выкананне Рэспублікай Беларусь Канвенцыі супраць катаванняў, жорсткага і зневажальнага абыходжання. З Кастрычніцкай раённай адміністрацыі праваабаронца ўжо атрымаў адмову. У яшчэ дзве адміністрацыі ён патэлефанаваў, бо за пяць дзён да акцыі, як гэта прадугледжана заканадаўствам, адказу ён так і не атрымаў.

"У Першамайскай і Чыгуначнай адміністрацыях мне сказалі, што адказы ўжо выслалі. Але іх няма. З Кастрычніцкага райвыканкаму мне напісалі, што пікет забараняюць паводле дзвюх прычын. Па-першае, я хацеў правесці яго ў цэнтры гораду, у раёне плошчы Свабоды. Гэтага не дазволілі, бо вызначанае раённымі ўладамі месца – гэта парк Мазурына, практычны за мяжой Віцебска. Што там можна рабіць у будзённы дзень, для каго ладзіць пікет? Па-другое, забаранілі акцыю, бо я не прыклаў дамоваў з ЖКГ, міліцыяй і медыкамі на абслугоўванне пікету. Гэта так, але я перакананы, што для правядзення “масавага” мерапрыемства, у якім возьме ўдзел толькі адзін чалавек, няма патрэбы заключаць дамовы  ажно з трыма службамі. Да таго ж, я спраўна ўсе жыццё плаціў падаткі, на якія гэтыя службы і ўтрымліваюцца", -- разважае Павел Левінаў.

У заяўцы на пікет праваабаронца пералічыў захады, якія ён зробіць для забеспячэння грамадскага парадку і бяспекі падчас мерапрыемства – што ён абавязуецца “не парушаць грамадскі парадак, не ствараць перашкодаў руху пешаходаў; наглядаць за станам свайго здароўя, пры неабходнасьці своечасова інфармаваць пра наяўныя пытанні ўстановы аховы здароўя; не засмечваць месца правядзення пікету”. Гэтыя абяцанні раённыя ўлады не пераканалі.

Да таго ж у  сваёй заяўцы праваабаронца працытаваў палажэнні артыкулу 23 Канстытуцыі, які дазваляе абмяжоўваць правы і свабоды грамадзяніна толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, - у інтарэсах аховы  нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маралі, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў. Але віцебскіх чыноўнікаў не проймеш і канстытуцыйнымі нормамі: яны лічаць, што Павел Левінаў не выканаў патрабаванні адпаведнага рашэння гарсавету, і таму не дазволілі правесці акцыі.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international