Прызначэнне новага “галоўнага міліцыянта” ў Віцебску адзначылі ўлёткамі і графіці

2012 2012-06-24T19:54:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jauseeu-vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебску адзначаюцца так званыя “Дні горада”, і гэта першыя святкаванні ў абласным цэнтры, калі правапарадак супрацоўнікі міліцыі ахоўваюць на чале з новым кіраўніком абласной управы МУС. Актывісты “Народнага аўтаномнага супраціву” і “Маладога фронту” вырашылі бліжэй  пазнаёміць землякоў з новапрызначаным палкоўнікам Яўсеевым.

Актывісты “Н.А.С”  зрабілі трафарэты з партрэтам новага кіраўніка віцебскай міліцыі і надпісам “Асцярожна! Пярэварацень у пагонах!” Цяпер такія выявы можна сустрэць у шмат якіх месцах горада. А маладафронтаўцы распаўсюдзілі ўлёткі з інфармацыяй пра Ігара Яўсеева. У прыватнасці, папярэдзіўшы гараджан, што гэты чалавек на былой пасадзе намесніка кіраўніка мінскай міліцыі  адзначыўся на разгонах вулічных акцый 19 снежня 2010 года, а таксама на акцыях  “маўклівага пратэсту” ўлетку 2011 года.

Былы намеснік кіраўніка мінскай міліцыі Ігар Яўсееў прызначаны начальнікам віцебскай абласной міліцэйскай управы  з 15 чэрвеня.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international