У Гарадоцкім раёне пра выбары не ведаюць?

2012 2012-06-23T18:54:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyjavybuchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Афіцыйны сайт Гарадоцкага райвыканкама – адзіны з усіх "райвыканкамаўскіх" сайтаў Віцебшчыны, дзе няма інфармацыі пра будучыя парламенцкія  выбары. На  інтэрнэт-старонках іншых райвыканкамаў з'явіліся цэлыя рубрыкі з указам пра прызначэнне даты выбараў і каляндарным планам. А ў Гарадку пра ўсе гэта нават не згадалі.

Афіцыйны сайт Гарадоцкага райвыканкаму  на 23 чэрвеня 2012 году  не меў рубрыкі "Выбары-2012", якія амаль адначасова з'явіліся на сайтах калегаў з іншых рэгіёнаў.

Што да іншых выканкамаў, то яны паклапаціліся пра паведамленні для сваіх землякоў у рознай ступені. На большасці інтэрнэт-старонак размешчаны толькі ўказы "Аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання" і  спісы выбарчых акругаў па Віцебскай вобласці. А вось на сайце Лёзненскага райвыканкаму  ёсць і каляндарны план падрыхтоўкі і правядзення выбараў, і ўзоры дакументаў, неабходных для вылучэння ў выбарчыя камісіі.

Ніякіх звестак пра парламенцкія выбары няма і на сайце Наваполацка – горада, дзе ўтворана асобная выбарчая акруга.

23 чэрвеня 2012 года ўсе звесткі пра ўтварэнне выбарчых акругаў на Віцебшчыне надрукавалі абедзьве абласныя газеты – "Віцебскі рабочы" і "Народнае слова".  

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international