У вывучэнні матэрыялаў крымінальных спраў Следчаму камітэту перашкаджае ... адсутнасць электрычнасці

2012 2012-06-22T13:40:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sliedstva-sviatlo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У ходзе маніторынгу ўмоў утрымання ў турмах і калоніях Беларусі ў ПЦ "Вясна" трапіў цікавы дакумент.

На паступіўшую ад зняволенага заяву аб правядзенні праверкі ў сувязі з прапажай гадзінніка, які з'яўляецца рэчавым доказам па крымінальнай справе, начальнік Фрунзенскага (г. Менска) раённага аддзела Следчага камітэта Д.Л.Шаман адказвае: «Паведамляем, што раней па Вашай заяве, датычнай прапажы, на Ваш погляд, наручнага гадзінніка <...> кіраўніцтвам аддзела праводзілася службовая праверка. <...> Для аб'ектыўнага разгляду Вашай паўторнай заявы паўстала неабходнасць вывучыць матэрыялы <...> крымінальнай справы, якая знаходзіцца ў судзе Фрунзенскага р-на г. Менска. Разам з тым, вывучыць матэрыялы крымінальнай справы не прадставілася магчымым у сувязі з рамонтам, які праводзяцца ў будынку суда Фрунзенскага р-на г. Менска і адсутнасцю электрычнасці ў архіве».

Нагадаем, што з 1 студзеня 2012 года ў сувязі са стварэннем Следчага камітэта ўступілі ў сілу змены ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс, у адпаведнасці з якімі прыняцце рашэнняў па заявах або паведамленнях пра злачынствы, учыненыя службовымі асобамі пракуратуры, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь у сувязі з іх службовай ці прафесійнай дзейнасцю, адносіцца да выключнай кампетэнцыі органаў папярэдняга следства ў адпаведнасці з іх падследнасцю.

Іншым словамі, праверку па заяве пра здзяйсненне супрацоўнікам органаў унутраных спраў або Следчага камітэта злачынства праводзяць следчыя Следчага камітэта, яны ж прымаюць рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы або аб адмове ва ўзбуджэнні. Раней такім правам была надзеленая пракуратура, і гэта давала надзею на тое, што пры праверцы і прыняцці рашэння аб узбуджэнні крымінальнай справы ведамасныя інтарэсы не будуць мець вызначальнай ролі.

Адказ начальніка Фрунзенскага (г. Менска) раённага аддзела Следчага камітэта Д.Л.Шамана

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international