Год у пошуках праўды

2012 2012-06-22T11:48:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyja-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Роўна год таму, у чэрвені 2011-га, у цэнтры Салігорска праваахоўнымі оганамі быў затрыманы былы падпалкоўнік салігорскай міліцыі Віктар Малочка. Праз некалькі гадзін ён быў вызвалены без тлумачэння прычынаў. Аналагічнае адвольнае затрыманне адбылося яшчэ праз тыдзень. Толькі гэтым разам былы міліцыянт быў затрыманы разам з жонкай і малалетняй дачкой. І зноў праз некалькі гадзін затрыманыя былі вызвалены. Праз тыдзень Віктар Малочка вырашыў завітаць ў Салігорскі РАУС самастойна. Пагутарыўшы з былымі супрацоўнікамі ён вольна пакінуў міліцэйскі пастарунак. Пазней высветлілася, што усе гэтыя разы, у тым ліку падчас самастойнага прыходу у РАУС, Віктар Малочка фігураваў у міліцэйскіх сводках як удзельнік акцый “маўклівага” пратэсту.

Пагадзіцца з незаконнымі затрыманнямі падпалкоўнік у адстаўцы не мог і пачаў барацьбу за свае правы. Спачатку былі звароты ў пракуратуру Салігорскага района, а таксама да начальніка Салігорскага РАУС. Патрабаванне аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыннені да вінаватых у адвольных затрыманнях следчым пракуратуры А.А. Шэлепенем задаволена не было. Начальнік салігорскай міліцыі А.В. Астрэйка парушэнняў у дзеяннях сваіх падначаленых таксама не ўбачыў.

У ліпені мінулага года Віктар Малочка вырашыў звярнуцца з пазовам у суд Салігорскага района аб спагнанні з Салігорскага РАУС грашовай кампенсацыі маральнай шкоды за незаконныя затрыманні. Падчас суда высветлілася, што незаконнымі затрыманнямі кіраваў і прымаў непасрэдны ўдзел у іх кіраўнік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Георгій Крывальцэвіч. Зрэшты, на пачатку верасня 2011 года суддзя   Пракаповіч у задавальненні пазову Віктару Малочку адмовіла.

Тым не менш, падчас судовага паседжання высветліліся новыя акалічнасці справы і былы падпалкоўнік вырашыў працягнуць барацьбу за свае правы ўжо у Генеральнай пракуратуры. У прыватнасці, экспадпалкоўнік Малочка звяртаў увагу на супрацлеглыя сведчанні Георгія Крывальцэвіча ў судзе ды пракуратуры Салігорскага района. У канцы верасня 2011 года Генеральная пракуратура накіравала скаргу Малочкі на разгляд у пракуратуру Менскай вобласці, якая перанакіравала яе пракурору Салігорскага раёна В.І. Бельчыну. Бельчын скаргу таксама не задаволіў. Рашэнне Бельчына напачатку лістапада было абскарджана ў абласной пракуратуры, адказу адкуль давялося чакаць два месяцы. Зрэшты, і гэты адказ быў не на карысць Віктара Малочкі, таму ў студзені 2012 года ён зноў даслаў скаргу ў Генеральную пракуратуру, адкуль яе зноў жа вярнулі ў пракуратуру Менскай вобласці. Але гісторыя паўтарылася, і ў лютым 2012 года пракурор Менскай вобласці А.М. Архіпаў даў чарговую адпіску на скаргу аб адвольным затрыманні і ілжэсведчаннях з боку салігорскіх міліцыянтаў. Урэшце, напрыцканцы лютага скарга Віктара Малочкі дабралася і да Генеральнай пракуратуры. Як не дзіўна, выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення Генеральнай пракуратуры П.С. Радзько зварот незаконна затрыманага Малочкі таксама не задаволіў.

15 траўня 2012 году Віктар Малочка накіраваў заяву на імя Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь А.В. Канюка. І хоць мінула ўжо больш за месяц, адказу з пракуратуры ён дагэтуль не дачакаўся.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international