Праваабаронцы зьвярнуліся да спэцдакладчыка ААН

2012 2012-06-22T10:40:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Цэнтр прававой трансфармацыі зьвярнуўся да спэцдакладчыка ААН па праваабаронцах у сувязі з пагрозай крымінальнага перасьледу беларускага праваабаронца Андрэя Бандарэнка.

Як адзначаецца ў звароце, 21 чэрвеня пракуратура Менску вынесла афіцыйнае папярэджаньне Андрэю Бандарэнку — дырэктару інфармацыйна-асьветніцкай установы «Платформа», якое дзейнічае ў галіне абароны правоў асуджаных, а таксама людзей, якія сутыкаюцца з судовай сыстэмай, са сьледчымі органамі, з дасудовым расьсьледаваньнем.

Падставай для папярэджаньня стаў зварот «Платформы» у Міжнародную фэдэрацыю хакею з заклікам не праводзіць чэмпіянат сьвету па хакеі ў 2014 годзе на тэрыторыі Беларусі, калі ня будуць вызваленыя ўсе палітычныя зьняволеныя і не спыняцца рэпрэсіі супраць праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў грамадзянскай супольнасьці. Зварот быў расцэнены пракуратурай як распаўсюд зьвестак, што дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь і органы ўлады.

Пракуратура папярэдзіла праваабаронцу, што ў выпадку зьдзяйсьненьня падобных дзеяньняў у будучыні ён можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці.

«Мы лічым, што дзеяньні пракуратуры ў дачыненьні да Андрэя Бандарэнкі маюць на мэце перашкодзіць распаўсюджваньню інфармацыі і меркаваньняў аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і перашкодзіць яго праваабарончай дзейнасьці», — гаворыцца ў заяве.

Стварэньне падобных перашкод несумяшчальнае з міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь.

У сувязі з гэтым арганізацыя заклікае спэцдакладчыка ААН па праваабаронцах зьвярнуць увагу на ціск у дачыненьні да праваабаронцы Андрэя Бандарэнка, уступіць у камунікацыю з урадам Рэспублікі Беларусь з мэтай прадухіленьня крымінальнага перасьледу Андрэя Бандарэнкі за яго праваабарончую дзейнасьць. І запытаць запрашэньне ўрада для ажыцьцяўленьня краінавага візыту ў Беларусь з мэтай дэталёвага азнаямленьня з роляй і становішчам праваабаронца

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international