viasna on patreon

Перад пачаткам акцыі затрыманы Аляксандр Арцыбашаў

2012 2012-06-21T14:30:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kajdanki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля 13-00 ў раёне вуліцы Няміга быў затрыманы актывіст моладзевага крыла «Гавары праўду» - «Zмена» Аляксандр Арцыбашаў.
Гэта здарылася перад пачаткам чарговага палітычнага флэш-мобу «Мы прыйшлі, каб нас зноў пасадзілі» з удзелам плюшавых цацак.
Аднак, па іроніі лёсу, «пасадзілі» Аляксандра, які ўжо неаднаразова падвяргаўся ў гэтым годзе адміністрацыйным арыштам. Па словах відавочцаў затрыманне зрабіў чалавек у цывільным.
Як сцвярджаюць яго таварышы, Аляксандр, магчыма, знаходзіцца ў дадзены момант у Цэнтральным РУУС сталіцы.

zapraudu.info

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства