viasna on patreon

Баранавічы: талака ля Крыжа сталінскіх ахвяраў

2012 2012-06-21T14:30:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kryzh-stalinskim-ahviaram-baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавічы: талака ля Крыжа сталінскіх ахвяраў

Баранавічы: талака ля Крыжа сталінскіх ахвяраў

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Баранавічаў 20 чэрвеня арганізавалі талаку ля Крыжа сталінскіх ахвяраў, усталяваным на скрыжаванні вуліц Смаленская і Пірагова. Раней на гэтым месцы знаходзілася турма “Крывое кола”, дзе былі замардаваны тысячы нявінных беларускіх грамадзян. Таму ў 1992 годзе тут быў усталяваны Крыж – знак памяці пра ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсій 1939-1953 гг.

Як распавёў грамадскі актывіст Віктар Сырыца, баранавіцкія сябры і прыхільнікі дэмакратычных партый і грамадскіх арганізацый узялі на сябе абавязак даглядаць гэтую памятную мясціну. Гэтым разам яны не толькі прыбралі тэрыторыю ад смецця, але і пасадзілі кветкі, адрамантавалі пашкоджаны ходнік.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства