Сёньня за дробнае хуліганства судзяць двух актывістаў

2006 2006-11-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасьля таго, як судзьдзя Ала Булаш вынесла прысуд Зьмітру Дашкевічу – 1,5 гады пазбаўленьня волі – моладзь, якая стаяла каля будынку дома правасудзьдзя, накіравалася з партрэтамі Зьмітра на Кастрычніцкую плошчу. Там яны ўтварылі ланцуг і запалілі сьвечкі. Неўзабаве да плошчы пад’ехаў аўтазак з аўтобусам, у якім знаходзіліся супрацоўнікі КДБ і байцы спэцназу. Яны зацягнулі ўдзельнікаў акцыі ў аўтазак і адвезлі ў Цэнтральны РУУС Менску. Па інфармацыі, якую паведаміў адзін з затрыманых – Зьміцер Хведарук – супрацоўнікі АМАПу зьбівалі моладзь у аўтазаку.

Сярод затрыманых былі Балонкіна Юлія, Гумінскі Сяржук, Жураўлёва Вольга, Ігнацьева Алена, Ільініч Дар’я, Ліпень Антось, Сандрас Глеб, Сяргееў Уладзімір, Хведарук Зьміцер, Шацікава Крысьціна, Яначка Аляксандра, Ясевіч Зьміцер.

Пасьля таго, як ва ўдзельнікаў акцыі перапісалі пашпартныя дадзеныя, іх адпусьцілі. Аднак на Глеба Сандраса і Зьмітра Хведарука былі складзеныя пратаколы па арт. 156 (дробнае хуліганства). Ноч актывісты правялі ў камэры Цэнтральнага РУУС Менску.

У гэты момант у Цэнтральным судзе (вул. Кірава, 21) над удзельнікамі акцыі адбываецца судовы працэс

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international