Чыноўнікі раяць будаўнікам стаць “арганізаванымі гастарбайтарамі”

2012 2012-06-21T10:32:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/budauniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсце ледзь ці не кожнаму другому будаўніку давядзецца адправіцца ў камандзіроўку, каб зарабіць грошы: такія высновы варта рабіць з вынікаў пасяджэння аблвыканкама, на якім абмяркоўвалася становішча спраў у будаўнічым комплексе рэгіёна.

Паводле афіцыйных дадзеных, за студзень-май 2012 года аб'ём выкананых падрадных работ у супастаўных цэнах склаў 63,8% ад адпаведнага перыяду мінулага году. Паколькі меней зараз працы, меней і будаўнікоў: найбольшы адток работнікаў галіны зафіксаваны ў Баранавіцкім, Кобрынскім, Ляхавіцкім, Пінскім раёнах і горадзе Пінску. У такіх умовах брэсцкім будаўнікам прыходзіцца шукаць шчасця за межамі родных мясцінаў.

Аднак міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Нічкасаў раіў прадстаўнікам гэтай прафесіі не звальняцца, каб ператварыцца ў “гастарбайтэраў”, а выправіцца ад сваёй арганізацыі на будаўніцтва аб’ектаў у Мінск альбо ў рэгіёны Расіі. Па словах Нічкасава, у Калінінградскай вобласці ці Падмаскоўі яны могуць зарабіць па 6-7 мільёнаў беларускіх рублёў за месяц. У такім выпадку ледзь ці не палове ўсіх будаўнікоў прапануецца быць “арганізаванымі гастарбайтарамі”, бо зарабіць 500 даляраў у Брэсце, як таго патрабуе кіраўніцтва краіны, зараз амаль немагчыма. І гэта пры тым, што заробкі ў будаўніцтве былі заўсёды вышэйшыя за заробкі ў іншых галінах. На што тады разлічваць прадстаўнікам менш рэнтабельных прафесій?

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international