Міліцыянты ламіліся ў кватэру маці экс-палітвязня Фёдара Мірзаянава

2012 2012-06-21T09:53:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як распавяла Мірзаянава агенцтву БелаПАН, каля 21-й гадзіны ёй пазванілі ў дамафон два міліцыянты, якія запатрабавалі пусціць іх у кватэру, каб пагаварыць пра яе сына. Па словах жанчыны, яны размаўлялі гучна, каб чулі суседзі. Мірзаянава ўпэўненая, што такім чынам яны фармуюць вакол яе негатыўную атмасферу.

Жанчына адмовілася пускаць міліцыянтаў, аднак хтосьці адчыніў ім дзверы ў пад'езд. Неўзабаве яны сталі грукаць рукамі ў дзверы. Міліцыю цікавіла, дзе знаходзіцца Фёдар і калі ён мае намер з'явіцца дома. Жанчына адказала, што ён вучыцца ў Польшчы і вернецца сюды толькі тады, "калі ляснецца рэжым".

Людміла Мірзаянава ілумачыць гэты візіт тым, што яна актыўна падтрымлівае сувязі са сваячкамі іншых палітвязняў: Аленай Ліхавід (маці Мікіты Ліхавіда), Марынай Лобавай (маці Эдуарда Лобава), Марынай Адамовіч (жонкай Мікалая Статкевіча).

Нагадаем, што Фёдар Мірзаянаў па "справе 19 снежня" быў асуджаны на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. 14 верасня яго вызвалілі ўказам прэзідэнта пра памілаванне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international