Аршанскія дэмакраты будуць супольна назіраць за выбарамі

2012 2012-06-20T16:27:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/damova-zhest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каардынацыйная Рада дэмакратычных сілаў Аршаншчыны на сваім пасяджэнні прыняла рашэнне аб каардынацыі дзеянняў па назіранні за выбарамі ў Палату Прадстаўнікоў.

Прадстаўнікі АГП, БНФ, “Справядлівага свету”, БХД, БСДП, руху “За Свабоду” ды іншых арганізацый прынялі рашэнне вылучыць сваіх прадстаўнікоў у акруговыя і ўчастковыя выбарчыя камісіі, а таксама вылучыць з ліку сваіх валанцёраў назіральнікаў на пасяджэнні камісій усіх узроўняў.

Каардынацыйная Рада дэмсілаў Аршаншчыны была ўтворана ў 2007 годзе. Яна складаецца з 19 суб’ектаў, сярод якіх аддзяленні палітычных партый, грамадскія арганізацыі, незалежныя прафсаюзы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international