Барысаў: каля чатырох тысяч пакупнікоў падпісаліся супраць пераносу аўтарынка (відэа)

2012 2012-06-20T14:05:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pradprymalnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр, індывідуальны прадпрымальнік з Барысава

Пётр, індывідуальны прадпрымальнік з Барысава

Па рашэнні мясцовай улады барысаўскі аўтарынак у кастрычніку бягучага года будзе перанесены з цэнтра горада на ўскраіну. Індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынку, у барацьбе за права працаваць на старым месцы падтрымліваюць пакупнікі. Яны паставілі ўжо каля чатырох тысяч подпісаў пад зваротам у Барысаўскі райвыканкам з патрабаваннем не пераносіць аўтарынак.

Расказвае ўладальнік аднаго з павільёнаў Пётр: «Людзі самі падыходзяць і пытаюць, дзе можна падпісацца, каб рынак не пераносілі на ўскраіну горада. Нам таксама вельмі нявыгадны перанос. Мы пару гадоў таму куплялі павільёны - гэта па дзесяць, па пяць тысяч даляраў. І цяпер не ўсе могуць іх перанесці на новае месца. Павільёны ў нас стацыянарныя амаль усё. Нам кажуць, што аўтарынак стварае праблемы з паркоўкай, і мясцовым жыхарам таксама ствараем нязручнасці. Але любы гандлёвы цэнтр або рынак - гэта заўсёды праблемы. Мы не хочам пераязджаць. Гэта не выгадна нам, гэта не выгадна пакупнікам!»

Пакуль пытанне аб пераносе барысаўскага аўтарынка застаецца адкрытым. «Мы будзем змагацца за свае працоўныя месцы, - кажуць індывідуальныя прадпрымальнікі. - Тым больш што адчуваем падтрымку пакупнікоў».

 

Барысаў: каля чатырох тысяч пакупнікоў падпісаліся супраць пераносу аўтарынка (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international