Нарэзка выбарчых акругаў на Аршаншчыне практычна не змянілася

2012 2012-06-20T13:32:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/orsha-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Межы выбарчых акругаў у Аршанскім рэгіёне не зведалі істотных змен у параўнанні з папярэднімі выбарамі ў Палату Прадстаўнікоў, якія прайшлі ўвосень 2008 года.

Адзінае адрозненне ў тым, што два сельсаветы Віцебскага раёна - Кастрычніцкі і Шапечынскі - перанесеныя з Віцебскай сельскай акругі № 21 у Сенненскую акругу № 30. Зроблена гэта, верагодна, для выканання ўмовы прыблізнай роўнасці колькасці выбаршчыкаў у акругах. Хоць для жыхароў гэтых сельсаветаў, якія апынуліся ў адной акрузе з тэрытарыяльна выдаленымі ад іх Талачынскім, Сенненскім і Ліозненскім раёнамі, такое рашэнне ўжо ніяк не дадае зручнасці.

Акруговыя камісіі размяшчаюцца ў тых жа месцах, што і раней - памяшканнях рай-і гарвыканкамаў.

Колькасць выбаршчыкаў у акругах не перавышае 10%-га адхілення ад устаноўленай Цэнтрвыбаркамам сярэдняй колькасці выбаршчыкаў па акрузе. Хоць і тут ёсць дзіўныя рэчы. Напрыклад, колькасць выбаршчыкаў у Аршанскай гарадской акрузе № 26, якая ўключае ў сябе горад Оршу, узрасла ў параўнанні з 2008 годам з 66658 да 69015 чалавек, г.зн. тых, хто галасуе стала больш на 2 357. У той жа час дадзеныя статыстыкі пацвярджаюць, што колькасць насельніцтва Оршы паменшылася амаль на 3 000 чалавек. Падобныя нестыкоўкі даюць падставу для недаверу афіцыйнай інфармацыі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international