Бялыніцкія чыноўнікі-прапагандысты распавядуць працоўным пра дасягненні ў развіцці Магілёўскай вобласці

2012 2012-06-20T11:33:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ideolag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На 21 чэрвеня ў Бялыніцкім раёне  запланаванае правядзенне чарговага “адзінага дня інфармавання насельніцтва”. 53 раённыя чыноўнікі розных рангаў наведаюць арганізацыі і прадпрыемствы раёна, дзе будуць асвятляць “актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, Магілёўскай вобласці”.

Як вынікае з “Графіка сустрэч інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі раёна і грамадзянамі па месцы жыхарства ў чэрвені 2012 года”, размешчанага на сайце Бялыніцкага райвыканкама, правядзенне большасці сустрэч запланаванае у працоўны час. Згоды на гэта ў працоўных калектываў ніхто не пытаўся.

У абсалютнай большасці арганізацый прапагандысты пачнуць вяшчаць з пачаткам рабочага дня - у 8-00 раніцы 21 чэрвеня. Старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін пачне адрываць ад працы калектыў Машчаніцкага малочна-таварнага комплекса ў 9-00, кіруючая справамі райвыканкама Святлана Вайтовіч і намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Ерашэнка ў гэты ж час распачнуць прапаганду  ў калектывах ААТ “Новая Друць” у аграгарадку Цяхцін і мехдвара СВК “Лебядзянка” адпаведна. Начальнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама Ірына Фурсава пачне падвышаць узровень ведаў супрацоўнікаў раённай бібліятэкі і мастацкага музея ў 9-20.

Абсалютная бальшыня супрацоўнікаў прадпрыемстваў і арганізацый выказваюць рэзка адмоўнае стаўленне да “галёкання” чыноўнікаў ад ідэалогіі ў так званыя “адзіныя дні інфармавання насельніцтва”.

“Мала таго, што перашкаджаюць займацца сваёй працай, дык яшчэ адчуваеш сябе нейкім дурнем, абавязаны выслухваць “навіны”, якія і так пры жаданні можна прачытаць у любой дзяржаўнай газеце ц і паглядзець па тэлебачанні, - выказвае сваё меркаванне адзін з працаўнікоў “Новай Друці”. – Ім [чыноўнікам] няма чаго рабіць, таму яны і “галёкаюць”, а за мяне маю працу, пакуль я буду слухаць іх байкі, ніхто не зробіць і дарма мне ніхто грошы не заплаціць”.

У 2012 годзе “адзіныя дні інфармавання насельніцтва” ў Магілёўскай вобласці праводзяцца штомесяц, чыноўнікі выязджаюць у працоўныя калектывы з расповядамі пра дасягненні. А між тым кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік ураду Міхаіл Мясніковіч неаднаразова заяўлялі пра неабходнасць жорсткай эканоміі дзяржаўных сродкаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international