Грамадзкі актывіст арыштаваны на 3 сутак за “хуліганства”

2006 2006-11-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 кастрычніка судзьдзя Кастрычнікага раёну Горадні Андрэй Кавальчук разглядаў судовую справу Андрэя Кусельчука – дарадцы лідэра дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Судовае паседжаньне цягнулася доўга і цяжка: тройчы аб’яўляліся перапынкі. Актывіста асудзілі на 3 сутак “за хуліганства”, паведамляе www.belngo.info. 29 кастрычніка на гарадзенскім аўтавакзале была затрыманая машына Кусельчука. Двое людзей у цывільным скруцілі рукі актывіста, адабралі ключы ад машыны і залезьлі ў яе. Потым адчынілі багажнік, паводзілі сябе груба, не прадставіўшыся, адкуль яны і як іх прозьвішчы.

Андрэй Кусельчук павінен быў абараняцца сам, таму што, як адзначыў, яму не прадаставілі адвакатаў, аб дапамозе якіх ён прасіў у Кастрычніцкім РАУС. Паводле словаў А.Кусельчука, у ягонай справе ўсё парушана: пратакол адміністрацыйнага затрыманьня ня складзены, не растлумачаныя ягоныя правы і адсутнічае тлумачэньне, на якой падставе ён затрыманы. Спачатку яго вінавацілі за распаўсюд літаратуры, а потым, за ноч, змянілі на "дробнае хуліганства". Дарэчы, па гэтым артыкуле былі пасаджаны ў турмы амаль усе гарадзенскія актывісты з каманды Аляксандра Мілінкевіча падчас прэзыдэнцкіх выбараў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international