Гары Паганяйла дамагаецца права выезду за мяжу

2012 2012-06-19T12:10:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гары Паганяйла патрабуе вярнуць яму права на выезд за межы Беларусі. Старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінскага камітэта падаў іск супраць Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства юстыцыі.

Менавіта рашэннем гэтых органаў 5 сакавіка вядомы праваабаронца і быў унесены ў спіс невыязных. Гары Паганяйла патрабуе «неадкладнага выключэння яго з базы дадзеных МУС з наступным пакараннем вінаватых.

У сакавіку напярэдадні запланаванай паездкі за мяжу Паганяйла звярнуўся ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі, каб там праверылі ягонае прозвішча па базе невыязных. Паганяйлу адказалі, што ён не можа пакідаць межы Беларусі, бо мусіць сплаціць грошы паводле невядомай нікому справе пра банкруцтва.

Гары Паганяйла:

– Мяне як і іншых пазбавілі права на выезд за межы РБ, у сувязі з гэтым я абскардзіў дзеянні і Міністэрства юстыцыі, і МУС у суд, так як гэта дазваляе рабіць закон. Сёння будзе разглядацца мая скарга. Зацікаўленнымі бакамі з'яўляюцца гэтыя два ведамствы. Я прашу, каб мяне выключылі з базы асоб, права якіх часова абмежавана, так як я незаконна ўнесены ў гэтую базу дадзеных.

У траўні Міністэрства юстыцыі засведчыла, што інфармацыя ў базе невыязных магла з'явіцца ў выніку тэхнічнага збою пры перадачы дадзеных. Інфармацыі з судоў пра абмежаванне выезду праваабаронцы не паступала.

Пасля гэтага Паганяйла звярнуўся ў Міністэрства ўнутраных спраў з просьбай выключыць яго са спісу, аднак там адказалі, што МУС праводзіць уласную праверку праўдзівасці звестак Мінюсту.

З 5 сакавіка ў базе невыязных таксама рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва» Андрэй Дынько, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жана Літвіна, кіраўнік «Беларускага Хельсінскага камітэта» Алег Гулак, праваабаронца Валянцін Стэфановіч і многія іншыя.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international