Супрацоўнікі КДБ цікавяцца дзейнасьцю студэнткі каледжа электронікі

2006 2006-11-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

31 кастрычніка 2006 году ў Менскі прафэсійна-тэхнічны каледж электоронікі прыйшлі два супрацоўнікі органаў КДБ, адзін з якіх назваўся Дзянісам Уладзіміравічам.

Яны выклікалі да сябе Анастасію Александровіч, якая зьяўляецца сябрам моладзі БНФ. - -- Пачалі ў мяне запытваць пра мае палітычныя погляды, пра стаўленьне да ўлады, пра рух “За свабоду” і маё дачыненьне да гэтага руху, - распавядае Анастасія. - На гэтае пытаньне я адказала, што кожны чалавек мае свае погляды, і неабавязаны распавядаць пра іх усім зацікаўленым асобам. Яны запытваліся пра назву арганізацыі, у якой я ёсьць сябрам. Прапаноўвалі супрацоўнічаць і паведамляць пра небясьпеку з боку апазыцыйных моладзевых арганізацыяў.

Задаючы заблытаныя, незразумелыя пытаньні, яны спрабавалі даведацца пра экстрымістаў у моладзевых суполках, паведамляе прэсавая група Партыі БНФ. Цікавіліся зьвесткамі пра бацькоў, адрасам і нумарам мабільнага тэлефону, заняткамі ў вольны час, плянамі на будучыню. Пакінулі свой працоўны тэлефон 219-83-57 для паведамленьня цікавай для органаў інфармацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international