Баранавічы: шостая запар забарона пікета

2012 2012-06-19T10:15:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryk-kashulia.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык

Рыгор Грык

Грамадскі актывіст Рыгор Грык 18 чэрвеня атрымаў ліст № 48 за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча. У ім паведамляецца, што Баранавіцкі гарвыканкам, кіруючыся Законам Рэспублікі Беларусь ад 30.12.1997 № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах” (у рэдакцыі Закона РБ ад 08.11.2011 № 308-З), не дае згоды на правядзенне пікета 24 чэрвеня 2012 года ў старым парку горада. Гарвыканкам лічыць, што заяўнік парушыў арт. 6 Закона “Аб масавых мерапрыемствах”. Праўда, якую канкрэтна норму закона парушыў заяўнік, супрацоўнік ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Сяргей Пяцігораў традыцыйна адмаўляецца называць.

Рыгор Грык хацеў правесці пікет пад лозунгам “Спыніць рэпрэсіўныя дзеянні ўладаў і чыноўнікаў”. Раней мы паведамлялі, што 8 чэрвеня грамадскі актывіст Рыгор Грык атрымаў пісьмовае паведамленне аб тым, што з ім не будзе працягнуты кантракт 30 чэрвеня. Сам Рыгор Грык лічыць, што яго звальняюць з працы на Баранавіцкім аўтаагрыгатным заводзе за актыўную грамадзянскую пазіцыю і абарону правоў простых рабочых і грамадзян.

Гэта ўжо шосты запар ў гэтым годзе пікет грамадскіх актывістаў, які не дазваляе Баранавіцкі гарвыканкам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international