Актывіста Саюза палякаў Беларусі выклікалі на допыт

2006 2006-11-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія дзяжурылі 31 кастрычніка каля дому, дзе пражывае актывіст Саюза палякаў Беларусі Анджэй Лісоўскі, ня сталі праводзіць у яго кватэры ператрус. Як толькі да дому прыбылі лідэр Саюза палякаў Анжаліка Борыс і актывісты СПБ, міліцыянты селі ў аўтамабілі і зьехалі. Аднак Анджэй Лісоўскі атрымаў павестку зьявіцца сёньня раніцай на допыт у Гарадзенскую рэгіянальную мытню. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў актывіст СПБ Анджэй Пачабут.

Нагадаем, што Анджэй Лісоўскі знаходзіўся ў адным аўтамабілі з Анжалікай Борыс, калі яна была затрыманая на мяжы з Літвой 29 кастрычніка. Затрыманьне рабілася на падставе таго, што ў аўтамабілі Борыс быў знойдзены пакет зь невядомым парашком. Сёньня Гарадзенская рэгіянальная мытня ўзбудзіла крымінальную справу па факце кантрабанды наркотыкаў. Па паведамленьні Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі, "невядомым парашком" аказаўся гераін.

Нагадаем, што Борыс яшчэ падчас затрыманьня назвала тое, што адбываецца, "правакацыяй беларускіх праваахоўных органаў" і заявіла, што не мае да пакета ніякага дачыненьня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international