Святлана Вяргейчык настойвае на пераглядзе сваёй скаргі ў Следчым камітэце

2012 2012-06-18T16:21:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viarhejchyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святлана Вяргейчык

Святлана Вяргейчык

Збітая падчас маўклівай акцыі пратэсту летам 2011 года пенсіянерка не задаволена, што скаргу на дзеянне міліцыянта ўзгаднілі з ім самім жа. За той час, што спадарыня Святлана змагаецца за свае правы, міліцыянт Пазняк пайшоў на павышэнне і цяпер займае кіраўнічую пасаду ў Следчым камітэце.

Нагадаем, што Святлана Вяргейчык дамагаецца пакарання для супрацоўнікаў Кастрычніцкага УУСМінска  і ў прыватнасці тагачаснага начальніка Пазняка А.В., якія падчас затрымання яе на плошчы каля ДК Чыгуначнікаў 6 ліпеня 2011 году нанеслі ёй пабоі. Жанчына мае заключэнне з 9-ай гарадской клінічнай бальніцы, куды яна была дастаўлена брыгадай хуткай дапамогі з УУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна.

Пракуратура Кастрычніцкага раёна сталіцы не знайшла падставаў для прыцягнення міліцыянтаў да крымінальнай адказнасці, хоць і прызнала   факт парушэння імі патрабаванняў ПВКаАП Рэспублікі Беларусь і Закону “Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь”.  У выніку з супрацоўнікамі міліцыі грамадскай бяспекі УУС Кастрычніцкага раёна будуць праведзеныя дадатковыя заняткі аб парадку і ўмовах прымянення фізічнай сілы, прыёмаў барацьбы, падручных сродкаў, для прадухілення адміністрацыйных правапарушэнняў і вядзення адміністрацыйнага працэса.

Пенсіянерка з такім рашэннем пракуратуры не пагадзілася, таму склала скаргу  ў Следчы камітэт з просьбай правесці дадатковую праверку.  Там узбуджаць крымінальную справу таксама адмовіліся. Рашэнне прымаў старэйшы следчы Кастрычніцкага раёна Пудаў Н.Н. Адметна, што сваё рашэнне ён ўзгадняў з непасрэдным начальнікам - Пазняком А.В. – тым самым былым міліцыянтам, які збіваў пенсіянерку і якога яна патрабуе прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Паводле ч.2 арт.140 КПК Рэспублікі Беларусь забараняецца даручаць разгляд скаргі службовай асобе, дзеянні якой абскарджваюцца, альбо асобе, якая зацвердзіла абскарджваемае рашэнне.

У сувязі з гэтым спадарыня Святлана падрыхтавала скаргу ў пракуратуру г. Мінска з просьбай адмяніць пастанову следчага Пудава аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. А таксама паўторна накіраваць матэрыялы праверкі ва ўпраўленне Следчага камітэта РБ па г. Мінску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international