Салігорскі суд разгледзіць скаргу на забарону велапрабегу

2012 2012-06-18T16:03:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tychyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст "Маладога Фронта" Андрэй Тычына (Салігорск)

Актывіст "Маладога Фронта" Андрэй Тычына (Салігорск)

Суд Салігорскага раёна прыняў да разгляду скаргу маладафронтаўца Андрэя Тычыны на забарону мясцовым райвыканкамам велапрабегу. Справу будзе разглядаць суддзя Валянціна Лапіна.

Па словах маладафронтаўца, 19 чэрвеня яго выклікаюць у якасці заяўніка на дасудовую гутарку:

- Магчыма, на дасудовым паседжанні будзе ўздымацца пытанне аб міравым пагадненні. Калі прадстаўнікі выканкаму ўсё ж дазволяць правядзенне мерапрыемства ў іншы час, тады скаргу буду адклікаць. Калі будуць стаяць на сваім, значыцца сустрэнемся з імі на судовым паседжанні, - кажа Андрэй Тычына.

Нагадаем, мэтай правядзення велапрабегу было выказванне пратэсту супраць вынікаў Рэспубліканскага рэферэндуму 14 мая 1995 года, следствам якога стала страта дзяржаўнага статусу гістарычнай нацыянальнай беларускай сімволікі - бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international