Дашкевіч пераведзены з памяшкання камернага тыпу ў атрад глыбоцкай калоніі №13

2012 2012-06-18T15:48:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта БелаПАН паведаміла намеснік старшыні арганізацыі Наста Палажанка.

Паводле яе слоў, упершыню Дашкевіч пераведзены ў атрад. «З часу пачатку адбыцця пакарання Дашкевіч не выходзіў са штрафных ізалятараў і памяшканняў камернага тыпу. Спачатку так адбылося ў калоніі № 9 у Горках. Яго змяшчалі ў ШІЗА раз за разам — за тое, што ён патрабаваў нармальных умоў утрымання. Яму там нават прыйшлося аб’явіць галадоўку, пасля чаго ён быў пераведзены ў глыбоцкую калонію», — сказала Палажанка.

У калоніі ў Глыбокім Дашкевіча паводле яго заявы аб пагрозе жыццю і здароўю спачатку трымалі ў адзіночнай камеры, потым змясцілі ў штрафны ізалятар, затым — у памяшканне камернага тыпу, прадоўжыла Палажанка.

«Такім чынам, за паўтара года Дашкевіч упершыню знаходзіцца хаця б на адноснай волі, мае магчымасць паглядзець на неба над галавой», — сказала яна.

Палажанка адзначыла, што Дашкевіч, згодна з правіламі калоніі, павінен працаваць: «Аднак нам пакуль невядома, у які атрад ён пераведзены і кім ён працуе».

***

Зміцер Дашкевіч разам з актывістам «Маладога фронту» Эдуардам Лобавым быў затрыманы ў Мінску за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года. Гэтае затрыманне прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі як прэвентыўную меру міліцыі напярэдадні выбараў. Маладыя людзі былі прызнаны вінаватымі ў збіванні двух мінчан. 24 сакавіка 2011 года суд прыгаварыў Дашкевіча да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У верасні яму прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international