“Маладафронтавец” Павал Сяргей абскарджвае рашэньне прызыўной камісіі ў судзе

2012 2012-06-18T12:46:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paval-siargej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павал Сяргей за кратамі

Павал Сяргей за кратамі

Маладзечанскі раённы суд 18 чэрвеня разглядае скаргу актывіста зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады фронт” Паўла Сяргея  на рашэньне прызыўной камісіі аб прызнаньні яго годным да вайсковай службы.
Раней Павел Сяргей накіраваў у Маладэчанскі ваенкамат заяву на альтэрнатыўную грамадзянскую службу, паколькі не можа “па сваіх рэлігійных перакананьнях насіць вайсковую форму і служыць у войску, дзе пануе камуністычная сімволіка (серп і молат), пад якой у СССР пераследавалі хрысціянаў”.  Аднак 10 траўня прызыўная камісія Маладэчна прызнала яго годным да вайсковай службы. Пры гэтым позвы на вайсковую службу ён так і не атрымаў.

Суддзя Марыя Абрамава, якая разглядае скаргу, запатрабавала прадставіць доказы ягонага актыўнага сяброўства з пратэстанцкай царквой.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international