Журналісты хочуць пісаць пра гомасэксуалаў, але ў кантэксце смажаных фактаў

2012 2012-06-18T12:28:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lgbt-300x225.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да такой высновы прыйшла інфармацыйная група, якая на працягу года праводзіла маніторынг беларускіх СМІ.

Праблема дыскрымінацыі ЛГТБ-супольнасці не ўнікальная, бо дыскрымінацыя датычыцца шэрагу іншых сацыяльных групаў – інвалідаў, прадстаўнікоў іншых рас і нацыянальнасцяў, апазіцыі і інш. Галоўная мэта маніторынгу – натхніць іншыя сацыяльныя групы таксама змагацца са стэрэатыпамі ў грамадстве і з дыскрымінацыяй.

Апытанне беларускіх рэдактараў паказала, што яны ўсведамляюць праблему дыскрымінацыі гомасэксуалаў, аднак не заўсёды гатовыя асвятляць гэту тэму. Часцей за ўсё  журналісты хочуць пісаць пра ЛГБТ-супольнасць у кантэксце смажаных фактаў, на ўзор “жоўтай прэсы”, не задумваючыся пра наступствы.

Прадстаўнік Гей Альянса Беларусі Аляксандр Палуян звяртае ўвагу на тое, што журналісты, якія пішуць пра геяў ці лесбіянак, часта блытаюць паняцці, у матэрыялах пра Менскі гей-прайд выкарыстоўваюць ілюстрацыі з прайдаў у Еўропе, хоць гэтыя здымкі ніякім чынам не адлюстроўваць сапраўдныя падзеі ў Менску – збіццё і арышты людзей.

Каб журналісты лепш разбіраліся ў гэтай праблематыцы, зараз ствараецца інфармацыйная брашура, дзе падрабязна апішуць самыя распаўсюджаныя памылкі ў журналісцкіх тэкстах на ЛГБТ-тэматыку, а таксама рэкамендацыі да карэспандэнтаў – як ім працаваць лепш.

На круглым стале прысутнічалі і замежныя эксперты. Прадстаўнік арганізацыі “Тупілак” Біл Шылер звярнуў увагу на тое, што гамафобія характэрна і для краінаў Заходняй Еўропы. “Самая гамафобная група ў Швецыі – гэта падлеткі, маладыя людзі. Апроч таго, у Шведскім парламенце буйная партыя выступае супраць ЛГБТ-супольнасці. Падобная сітуацыя назіраецца ў Фінляндыі, Францыі, Венгрыі. У Літве, Латвіі і Эстоніі кожны год трэба змагацца, каб правесці гей-прайд. Нават у Галандыі існуюць праблемы. Здавалася б, Амстэрдам – гэта спраўдны рай для геяў. Аднак у суседнім горадзе, дзе збольшага жыве працоўны клас, геяў падчас прайдаў збіваюць нават перад камерамі. Так што можна дасканала распрацаваць заканадаўства, як гэта зроблена ў Швецыі, аднак каб змяніць стаўленне ў грамадстве да геяў, трэба выкарыстоўваць культуру і актыўна працаваць з журналістамі, бо яны фарміруюць грамадскае меркаванне і ў гэтым сэнсе з’яўляюцца магутнай зброяй у пераадольванні стэрэатыпаў пра ЛГБТ-супольнасць”.

Прадстаўнік адукацыйнай праграмы “Разумеем правы чалавека” (Украіна) Аляксандр Вайтэнка звярнуў увагу на тое, што ў суседніх Расеі і Украіне зараз на заканадаўчым узроўні прымаюцца праекты, якія спрыяюць  гамафобнаму стаўленню да ЛГБТ-супольнасці.  “Калі ва Украіне толькі пачыналіся размовы пра тое, што будзе прыняты законапраект, які забараняе прапаганду гомасэксуалізма, многія праваабаронцы і грамадскія дзеячы занялі нейтральную пазіцыю. Але калі наступнай ідэяй дэпутатаў было зрабіць больш жорсткім заканадаўства, якое датычыцца масавых акцыяў, раптам прадстаўнікі НДА пачалі выступаць супраць адразу абодвух законапраектаў”.

Супольнасць ЛГБТ-журналістаў пераканана, што сітуацыю з гамафобіяй Беларусі трэба найперш вырашаць праз правільнае пазіцыянаванне ў СМІ. Таму на бліжэйшы час запланаваныя сустрэчы з карэспандэнтамі, выданне адукацыйнай літаратуры па дадзенай праблематыцы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international