Парламенцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 23 верасня

2012 2012-06-18T11:49:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 23 верасня 2012 года. Аб гэтым сёння на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання паведаміў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.

Першы склад палаты прадстаўнікоў быў прызначаны ў канцы 1996 г. з ліку дэпутатаў Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Выбары дэпутатаў 2-га склікання прайшлі 15 кастрычніка 2000 г., 3-га склікання -- 17 кастрычніка 2004 г. (тады выбары супалі з рэфэрэндумам аб зняцці колькасці тэрмінаў для прэзідэнта), выбары ў палату прадстаўнікоў 4-га склікання прайшлі 28 верасня 2008 г.

***

Нагадаем, што 8 чэрвеня 2012 г. на нарадзе з кіраўнічкай ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, Лукашэнка заявіў:

«Я да гэтага часу лічу, што мы сёлета не павінны ні пад каго падладжвацца. Вы ўжо пераканаліся па мінулых нашых такіх мерапрыемствах, што падзякі мы ад гэтага не атрымаем.

Ды і не трэба нам ні ад каго „падзякі“. Нам трэба арыентавацца на ўласнае заканадаўства і Канстытуцыю, — падкрэсліў ён. — Мы парламенцкія выбары, як і іншыя, праводзім для сябе, для нашай дзяржавы, і народ павінен у сумленнай і канкурэнтнай барацьбе вызначыць, хто будзе працаваць у нашым парламенце».

Ярмошына тады заявіла, што выбарчае заканадаўства напярэдадні парламенцкіх выбараў больш мяняцца не будзе.

Бо, па-першае, гэта немагчыма па тэрмінах, а па-другое, такі падыход цалкам адпавядае рэкамендацыям АБСЕ аб непажаданасці рэформаў у гэтай сферы на працягу года перад пачаткам выбарчай кампаніі. «У студзені 2010 года ў выбарчае заканадаўства былі ўнесены змены, якія значна дэмакратызавалі выбарчы працэс у нашай краіне. Уся гэтая працэдура прайшла ў адпаведнасці з рэкамендацыямі АБСЕ», — сказала кіраўнік ЦВК.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international