Брэст: ДАІ штрафуе за налепкі "Дзякуй дзеду за Перамогу!" і "На Берлін!"

2012 2012-06-15T17:31:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcyja-09.05.12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нечаканы працяг атрымаўся ў гісторыі са зваротам брэсцкага каардынатара ГА “Рух за Свабоду" Дзяніса Турчаняка наконт арганізацыі акцыі "Дзякуй дзеду за Перамогу!" і "На Берлін!".

Нагадаем, што грамадскі актывіст паспрабаваў высветліць, ці не парушыла мясцовая Дзяржаўтаінспекцыя закон, калі ладзіла гэтую акцыю, бо іншая арганізацыя, якая нібыта мела дачыненне да гэтага мерапрыемства напярэдадні 9 мая (аўтаклуб “Патрыёт”), не зарэгістравана адпаведным чынам ва ўпраўленні юстыцыі. Тады Дзяніс Турчаняк выказаў меркаванне, што мясцовая ДАІ самастойна ладзіла гэтую акцыю, але вырашыла, з нейкіх прычынаў, спаслацца на ініцыятыву незарэгістраванага аўтаклубу.

Зраз высвятляецца, што ДАІ мае намер штрафаваць тых уладальнікаў аўтамабіляў, хто дагэтуль выкарыстоўвае налепкі, прымеркаваныя да Дня Перамогі. Кіраўніцтва абласной Дзяржаўтаінспекцыі афіцыйна папярэдзіла, што налепкі было дазволена змяшчаць на машынах толькі падчас аўтапрабега 9 мая з дамоўленасцю, што пасля яны будуць знятыя. “Кіроўцы аўтамабіляў, якія самастойна змясцілі налепкі, прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці”, - гаворыцца ў лісце, атрыманым з ДАІ.

Дзяніс Турчаняк лічыць, што гэта з’яўляецца грубым парушэннем правоў чалавека, бо ніхто не папярэджваў кіроўцаў пра забарону налепак пасля заканчэння акцыі, тым больш калі яна ладзілася па ініцыятыве самой ДАІ. Дарэчы, аўтамабілі з надпісамі “ТТ-34”, “Дзякуй дзеду за Перамогу!”, “На Берлін!” можна і зараз сустрэць на брэсцкіх вуліцах. Таму, па словах грамадскага актывіста, “Рух за Свабоду” гатовы аказаць прававую дапамогу тым кіроўцам, якіх Дзяржаўтаінспекцыя карае штрафамі за наяўнасць налепак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international