Беларускія ўлады не гатовыя ў поўнай меры супрацоўнічаць з ААН у межах правоў чалавека

2012 2012-06-15T15:21:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dompravouchalaviekavilnia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да такой высновы прыйшлі праваабаронцы ў дакладзе, прадстаўленым Беларускім Домам правоў чалавека і Фундацыяй Дамоў правоў чалавека. Ён быў прэзентаваны на Канферэнцыі па правах чалавека ў Беларусі, якая адбылася 12 чэрвеня ў Жэневе.

Рэспубліка Беларусь з аднаго боку з'яўляецца паўнапраўным членам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, але з іншага – урад краіны асуджае арганізацыю і гаворыць, што яе механізмы абароны правоў чалавека маюць палітызаваны характар. Яны таксама адмаўляюць  высновы ААН у дачыненні да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

“Сістэма Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па абароне правоў чалавека набывае большае значэнне для беларускага насельніцтва, чым для любой іншай еўрапейскай дзяржавы, бо Беларусь – адзіная еўрапейская краіна, якая не з’яўляецца сябрам Рады Еўропы, – кажа дырэктар Беларускага Дома правоў чалавека Ганна Герасімава. – Ніхто з тых, хто жыве ў Беларусі, не карыстаецца абаронай у адпаведнасці з Еўрапейскай канвенцыяй аб правах чалавека. Такім чынам, выпадкі парушэння правоў чалавека ў Беларусі не могуць разглядацца Еўрапейскім судом па правах чалавека”.

Сёння з боку Беларусі не хапае гатоўнасці і сумленнасці для ўзаемадзеяння з ААН.

“Калі адсутнічае супрацоўніцтва з ААН у галіне правоў чалавека, Савет па правах чалавека павінен быць больш актыўным. На жаль, у такіх выпадках, Савет мае толькі вельмі абмежаваны мандат для дзеянняў, галоўным чынам, прызначэнне  спецыяльнага дакладчыка, адказнага за канкрэтную сітуацыю ў краіне”, – падкрэслівае кіраўнік Фундацыі Дамоў правоў чалавека па міжнароднай прапагандзе Фларыян Ірмінгер.

Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы правоў чалавека ў Беларусі зможа паведамляць аб парушэннях правоў чалавека, аказваць дапамогу ахвярам, падтрымліваць патэнцыял  беларускай грамадзянскай супольнасці і сродкаў масавай інфармацыі, а таксама супрацоўнічаць з урадавымі чыноўнікамі, калі яны гатовыя гэта рабіць. Гэта павялічыць увагу ААН да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Такая неабходнасць павялічылася праз тое, што афіцыйны Мінск не гатовы да супрацоўніцтва.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international