"Народны Аўтаномны Супраціў" – за вызваленне палітвязняў

2012 2012-06-15T13:26:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palitviazni-uliotka-viciebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Віцебску з'явіліся ўлёткі руху "Народны Аўтаномны Супраціў"

У Віцебску з'явіліся ўлёткі руху "Народны Аўтаномны Супраціў"

У Віцебску з'явіліся ўлёткі з партрэтамі тых, хто "быў пазбаўлены свабоды толькі за тое, што адстойваў свае палітычныя перакананні". Улёткі распаўсюдзілі мясцовыя актывісты "НАС" (руху "Народны Аўтаномны Супраціў")

На ўлётках – 16 партрэтаў тых, каго "НАС" лічыць несправядліва пацярпелымі за свае палітычныя погляды. Сярод іх жыхары Віцебску Павел Севярынец і Сяргей Каваленка,  праваабаронца Алесь Бяляцкі, былы прэтэндэнт на прэзыдэнцкую пасаду Мікалай Статкевіч, а таксама Дзьмітрый Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Мікалай Аўтуховіч, Ігар Аліневіч, Аляксандар Францкевіч і Мікалай Дзядок – тыя 10 асобаў, якіх беларускія праваабаронцы лічыць палітвязнямі.

"Народны Аўтаномны Супраціў" – гэта супольнасць моладзі, мэты якой выкладзены на адпаведнай старонцы сацыяльнай сеткі "ВКонтакте". Актывісты НАС выступаюць у тым ліку і супраць міліцэйскага і судовага  пераследу за палітычныя перакананні. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international