Дзяржаўная ідэалогія і прававая дзяржава - рэчы несумяшчальныя

2012 2012-06-15T13:06:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/idealohija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ідэалагічнае абвастрэнне, якое пачалося на Салігоршчыне пасля выступу Аляксандра Лукашэнкі з пасланнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу ў сярэдзіне траўня, дагэтуль не суцішаецца. На прадпрыемствах раёна стала праводзіцца “інфармацыйна-прапагандысцкая і грамадзянска-патрыятычная праца”, па выніках якой нават ладзяцца агляды-конкурсы “на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах”.

Сітуацыю каментуе мясцовы праваабаронца, сябра Беларускага Хельсінкскага Камітэту Аляксей Валабуеў:

- Я абсалютна разумею, адкуль у апошні час у нашых чыноўнікаў з’явілася гэткая гіперактыўнасць на, так бы мовіць, “ідэалагічнай ніве”. Эканамічныя цяжкасці ў краіне зусім не спрыяюць лаяльнасці насельніцтва ў дачыненні да дзеючай улады. Не маючы палітычнай волі на сістэмныя пераўтварэнні, улады ўзмацняюць прапаганду прывабнасці існуючай сістэмы.

Па словах праваабаронцы, ў прававой дзяржавае, якая кожнаму гарантуе свабоды і абарону правоў чалавека, такога панятка як “дзяржаўная ідэалогія” не можа быць у прынцыпе. “Дзряжаўныя ідэалогіі” ўласцівы аўтарытарным і таталітарным дыктатарскім краінам, кшталту фашыстоўскай Нямеччыны сярэдзіны мінулага стагоддзя ды камуністычнага СССР, адкуль, між іншым, і растуць карані “беларускай дзяржаўнай ідэалогіі”.

- У тых жа краінах, дзе паважаюцца правы кожнага чалавека, дзе чалавеку гарантуецца свабода думкі і свабоднае выказванне свайго меркавання, аніякай адзіна правільнай дзяржаўнай ідэалогіі быць не можа, - кажа Аляксей Валабуеў, - таму у дэмакратычных краінах існуе прынцып палітычнага плюралізму, які садзейнічае існаванню розных ідэалогій з канкурэнцыяй паміж імі за прадстаўніцтва ва ўладзе.

Неабходнымі ўмовамі для існавання палітычнага плюралізму з'яўляюцца свабода слова, свабода сродкаў масавай інфармацыі, свабодныя выбары ды незалежныя ад дзяржавы грамадскія арганізацыі. Адсутнасць усяго гэтага ў Беларусі, на думку праваабаронцы, і з’яўляецца адначасова прычынай і следствам наяўнасці ў краіне “дзяржаўнай ідэалогіі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international