Аляксандр Казулін шпіталізаваны

2006 2006-10-31T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандр Казулін, які адбывае пакараньне ў выпраўленчай калёніі №3 у Віцебску, шпіталізаваны ў медсанчастку, паведаміў журналістам у аўторак у Менску генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч. Нагадаем, што Казулін пратэстуе супраць "існуючага ў краіне беззаконьня", а таксама спрабуе прыцягнуць увагу Савета бясьпекі ААН да сытуацыі ў Беларусі. Разам зь ім галадае былы дэпутат, палітвязень Сяргей Скрабец.

Міклашэвіч таксама паведаміў, што "у медсанчастцы Казулін увесь час знаходзіцца пад мэдычным наглядам".

Генпракурор праінфармаваў, што пракуратура Віцебскай вобласьці правяла праверку ў сувязі з галадоўкай Казуліна ў выпраўленчай калёніі №3 у Віцебску і высьветліла, што 20 кастрычніка, калі асуджаны пачаў галадоўку, скарг ад яго не паступала, ён захоўваў распарадак дня, парушэньняў рэжыму не дапускаў. Па словах генпракурора, медыкі вялі штодзённы кантроль за станам здароўя з першага дня галадоўкі Казуліна.

Учора, нагадаем, да Казуліна не дапусцілі адваката. Раней адміністрацыя калёніі паведамляла сваякам палітвязня, што ён выглядае выключна "бадзёрым і вясёлым". Праваабаронцы не выключаюць, што ўлады могуць утойваць сапраўдны стан здароўя Аляксандра Казуліна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international