Аналіз сітуацыі ў адвакатуры і галіне абароны правоў асоб, якія падвяргаюцца судоваму перасьледу – у аглядах юрыстаў

2012 2012-06-15T09:20:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/advokaty-ila-logo.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускія юрысты пры арганізацыйнай падтрымцы Беларускага дома правоў чалавека і праграмы Сеткі Дамоў правоў чалавека "Міжнароднае права ў праваабарончай дзейнасьці" падрыхтавалі даследваньні па сітуацыі ў адвакатуры Беларусі за апошнія гады і аналітычны агляд праблем у у галіне абароны правоў асоб, якія падвяргаюцца судоваму перасьледу ў Рэспубліцы Беларусь.

Публікацыя  “Адвакатура Беларусі. Падзеі 2010 - 2012: факты і каментары” мае на мэце павышэньне дасведчанасьці грамадства па названай праблеме і ініцыяваць грамадскую дыскусію аб неабходнасьць канструктыўных пераўтварэньняў адвакатуры, якая магла б рэальна забяспечыць прававую абарону інтарэсаў грамадзян.

Дадзены агляд падрыхтаваны на аснове сістэматычнага збору інфармацыі аб асноўных падзеях, якія мелі месца ў адвакатуры ў 2010 -2012 гадах. У асноўным тут апісваюцца факты, якія мелі месца ў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, паколькі інфармацыя пра іх найбольш шырока асвятлялася ў інфармацыйных крыніцах. Акрамя таго, прыклад сталічнай калегіі адвакатаў найбольш паказальны, паколькі менавіта яна выпрабавала найбольшае ўмяшаньне ў сваю дзейнасьць з боку дзяржаўных органаў.


У аглядзе  “Прававы аналіз сістэмных праблем у галіне абароны правоў асоб, якія падвяргаюцца крымінальнай (адміністрацыйнаму) пераследу ў Рэспубліцы Беларусь”, які з'яўляецца вынікам аналітычнай працы беларускіх юрыстаў, зробленая спроба выяўленьня ключавых праблем беларускага заканадаўства ў галіне забеспячэньня ўмоў справядлівага судовага разбору, права на абарону (з улікам гарантый у дачыненьні да інстытута адвакатуры), права на свабоду і асабістую недатыкальнасьць,

На аснове гэтага аналізу выпрацаваныя рэкамендацый па ўдасканаленьні заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі пры адпраўленьні правасуддзя ў галіне крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу грамадзян.

Цалкам з публікацыямі можна азнаёміцца ў далучаных файлах.

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international