Каля дома правасудзьдзя затрымліваюць моладзь
31.10.2006.
Каля дома правасудзьдзя ў Менску на вул. Сямашкі, 33, дзе зараз адбываецца суд над Зьмітром Дашкевічам, затрыманыя два моладзевыя актывісты: Яўген Скарабутан і Клюеў. Аб гэтым праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміла па тэлефоне Крысьціна Шацікава. Актывістаў адвезьлі ў Маскоўскі РАУС г.Менску, дзе праводзяць здымкі на камэру.Затрымалі і Зьміцера Хведарука. Але неўзабаве адпусьцілі. Актывіст расказаў “Вясьне”, што яго не адвезьлі ў Маскоўскі РАУС разам зь іншымі затрыманымі, таму што ў яго ёсьць запрашэньне на суд у якасьці сьведкі.
Зараз у зал суда запрошаныя сьведкі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











