Паўла Красоўскага выклікалі на допыт 9 лістапада

2006 2006-10-31T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адвакат Павал Сапелка паведаміў праваабарончаму цэнтру “Вясна”, што жодзінскага актывіста Паўла Красоўскага выклікалі на допыт у Віцебск 9 лістапада. Сьледчая група не ўдакладніла па якой справе і зь якіх прычынаў выкліканы актывіст.

Нагадаем, Паўла Красоўскага затрымалі 5 кастрычніка. Ён знаходзіўся ў Віцебскім СІЗА па абвінавачваньні ў выбухах, якія адбыліся ў Віцебску 14 і 22 верасьня 2005 году. Падчас допытаў, супраць Красоўскага было высунута яшчэ адно абвінавачваньне: у шэрагу згвалтаваньняў і забойстваў непаўнагадовых дзяўчат у розных гарадах Беларусі ў 1999 годзе. 15 кастрычніка актывіст быў адпушчаны на волю. Аднак зь яго ўзялі падпіску, у якой Красоўскі абавязаўся неадкладна зьяўляцца па выкліках сьледчага органа.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international