У Шклоўскім раёне павялічваецца ўзровень рэцыдыўнай злачыннасці

2012 2012-06-14T13:23:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За 5 месяцаў 2012 года асобамі, якія маюць судзімасць, здзейснена 59 злачынстваў. За адпаведны перыяд мінулага года такіх злачынстваў было 56. Удзельная вага рэцыдыўнай злачыннасці ў Шклоўскім раёне склала  52, 7 % і значна перавысіла паказчык па Магілёўскай вобласці і краіне ў цэлым.

На 1 чэрвеня 2012 года на ўсіх відах уліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Шклоўскага РАУС знаходзілася  407 асуджаных. Нагадаем, што агульная колькасць насельніцтва  Шклоўскага раёна складае менш за 32 тысячы чалавек.

Па словах начальніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі Шклоўскага РАУС Юрыя Рагуева, “у мэтах аздараўлення аператыўнага становішча супрацоўнікамі РАУС праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні крадзяжоў усіх форм уласнасці. Таксама РАУС сумесна з пракуратурай і упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама ў студзені-лютым правялі акцыю “Альтэрнатыва”, асноўнай задачай якой з’яўлялася ўстараненне прычын і ўмоваў, спрыяючых здзяйсненню злачынстваў асобамі, якія маюць судзімасць, а таксама асуджанымі да мераў пакарання, не звязаных з ізаляцыяй ад грамадства, стварэнне для дадзенай катэгорыі грамадзян альтэрнатывы вядзення добрапрыстойнага ладу жыцця ў процівагу антыграмадскім паводзінам”.

Па меркаванні грамадскага актывіста Шклоўскага раёна Пятра Мігурскага, многім супрацоўнікам міліцыі проста не стае прафесіяналізму для такой працы. Вынікам такой слабай працы мясцовых пінкертонаў стала і тое, што апошнім часам Шклоўскі раён скалынае цэлы шэраг громкіх карупцыйных злачынстваў. Пётр Мігурскі кажа, што ў бліжэйшы час асноўнай задачай для супрацоўнікаў міліцыі Шклоўскага раёна будзе з’яўляецца забеспячэнне бяспекі на свяце “Купалле ў Александрыі”. Застаецца спадзявацца, што гэта не адаб’ецца на далейшым росце злачыннасці ў Шклоўскім раёне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international