У Гарадзенскага праваабаронца сканфіскавалі паляўнічую зброю

2006 2006-10-31T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вечарам 28-га красавіка ў кватэру да гарадзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава завітаў міліцыянт. Ён ужо некалькі дзён запар прыходзіў да гарадзенскага актывіста прадстаўляючыся ўчастковым, але не заставаў таго ў хаце. На гэты раз ён прадставіўся як участковы зь іншага ўчастку, бо нібыта “сапраўдны” участковы захварэў. Пасьля праверкі паляўнічай зброі міліцыянт склаў акт выняцьця. Фармальнай падставай стала парушэньне захаваньня зброі, зафіксаванае паўтары гады таму, і за якое канфіскоўваць зброю заканадаўства не абавязвае.

– Пасля таго як я паўтары гады таму зьмяніў месца жыхарства, да мяне патэлефанавалі з адпаведнай службы і нагадалі, што я не перарэгістраваў на новы адрас паляўнічую стрэльбу, – тлумачыць Віктар Сазонаў. – Як мне здалося, тады гэты інцыдэнт быў вырашаны. У адпаведных службах добра ведаюць мой новы адрас, дзе і захоўвалася стрэльба і мае тэлефоны, па якіх паўтары гады таму і зьвязваліся са мной. Таму маю ўсе падставы лічыць, што канфіскацыя зброі звязана зусім зь іншым. Хутчэй за ўсё гэта новы ціск, перад маючымі адбыцца выбарамі ў мясцовыя саветы, калі праца праваабаронцаў заўсёды стаіць папярок горла ўладным структурам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international