«Талацэ» не даюць памяшкання для сустрэчы з мовазнаўцамі

2012 2012-06-14T10:32:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/merkis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Меркіс, маршалак Гомельскага аб'яднання "Талака"

Яўген Меркіс, маршалак Гомельскага аб'яднання "Талака"

Адміністрацыя гомельскага гатэля «Надзея» 13 чэрвеня за некалькі гадзін за запланаванага мерапрыемства скасавала дамову на арэнду памяшкання для правядзення Гомельскай моладзевай краязнаўчай грамадскай арганізацыяй «Талака» сустрэчы з мовазнаўцамі Вінцуком Вячоркам і Пятром Садоўскім.

Такая сустрэча ладзілася «Талакой» упершыню, загадзя было дамоўлена пра арэнду памяшкання. «Мы афіцыйна некалькі дзён таму дамовіліся пра памяшканне, заплацілі грошы, а 13-га нам раніцай патэлефанавалі і сказалі, што раптоўна памяшканне занятае, - распавёў маршалак «Талакі» Яўген Меркіс. - Прычым нават тыя мерапрыемствы, якія мы запланавалі на будучыню ў гатэлі, таксама скасоўваюцца. Так што вылецелі паседжанні і па беларускамоўнай адукацыі і па праблеме драўлянай забудовы, якая руйнуецца ў Гомелі». Ён запытаўся ў адміністрацыі пра прычыны адмовы: «Мне патлумачылі - ну, скажам, у нас памяшканні ўсе аблвыканкам арандаваў».

Яўген Меркіс звязвае гэтую адмову з дзеяннямі ўладаў. «Можа, некаму з аблвыканкаму ці гарвыканкаму наша дзейнасць здаецца небяспечнай. Можа, гэта звязана з парламенцкімі выбарамі. Таму што арганізацыі, якія наўпрост не кантралююцца дзяржавай, іх зараз ціснуць. А можа, нехта выкарыстаў такую нагоду, як надыходзячыя выбары, каб выслужыцца», - мяркуе суразмоўца.

Сустрэча з Вінцуком Вячоркам і Пятром Садоўскім усе ж адбылася, але ў іншым памяшканні. На мерапрыемстве разглядаліся такія пытанні, як межы беларускай прасторы, моўныя маркеры, ад вітання – да запісу ў пашпарце, нацыянальныя формы імёнаў, прозвішча як сямейная і нацыянальная каштоўнасць, назвы гарадоў і вуліц, транслітарацыя.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international